«Гэта проста прыпала на падзеі з шведскім самалётам, — мяркуе аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — Але ўжо не сакрэт, што Эрыксан атрымаў „абразлівую“ візу — турыстычную, на тры месяцы. Мне гэта даўно стала вядома, але я не мог пра гэта ўголас гаварыць. Думаю, што гэты тэрмін і скончыўся. І ўжо не першы месяц гэтая гісторыя доўжыцца.
Адно хачу падкрэсьліць, спасылаючыся на пэўныя інфармаваныя крыніцы: ўлады не планавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага. Паніжэнне ўзроўню дыпламатычных стасункаў было мэтаскіраванае. Яно планавалася даўно».