Чвэрцьфінальны матч алімпійскага турніру ў міксце паміж беларускай парай Максім Мірны / Вікторыя Азаранка і індыйскай Леандэр Паес / Саня Мірза быў спынены
Паядынак будзе дагуляны ў суботу, паведамляе Прессбол.
Нагадаем, што сёння Вікторыя Азаранка прайграла паўфінал адзіночнага разраду Серэне Уільямс, і ў суботу пазмагаецца за бронзу з расіянкай Марыяй Кірыленкай.