4 жніўня першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла бронзавы медаль, атрымаўшы перамогу над Марыяй Кірыленкай з Расіі (14-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 6:3; 6:4. Гэта першы алімпійскі медаль у гісторыі беларускага тэнісу.

Нагадаем, што ў паўфінале Вікторыя саступіла Серэне Уільямс.

Сёння ж, у суботу, Азаранка выступіць у пары з Максімам Мірным супраць тэнісістаў з Індыі Леандэра Паес і Сані Мірза.

Пасля перамогі Азаранкі ў скарбонцы беларускіх спартоўцаў з'явілася пяць медалёў: 1 залаты, 1 срэбраны і тры бронзавыя.

Глядзі таксама: Кацярына Карстэн прыплыла пятай
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?