У суботу 4 жніўня на Алімпійскіх гульнях беларускія спартоўцы здабылі срэбраны і бронзавы медалі.

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя перамагла на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Яна заняла 2-е месца і заваявала срэбраны медаль.

Першае і трэцяе месцы заналі плыўчыхі з Галандыі Раномі Кромавіджоджа і Марлін Велдуіс.

Нагадаем, што 2 жніўня Аляксандра Герасіменя выйграла срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем.

Гэта быў першы падобны поспех беларускіх плыўцоў на Алімпіядах у складзе нацыянальнай каманды.

Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла бронзавы медаль, атрымаўшы перамогу над Марыяй Кірыленкай з Расіі (14-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 6:3; 6:4. Гэта першы алімпійскі медаль у гісторыі беларускага тэніса.

Нагадаем, што ў паўфінале Вікторыя саступіла Серэне Уільямс.

Сёння ж, у суботу, Азаранка ў пары з Максімам Мірным перамагла тэнісістаў з Індыі Леандэра Паес і Сані Мірза.

Былі надзеі ў гэтую суботу і на легендарную вяслярку Кацярыну Карстэн, якая выйшла ў фінал спаборніцтваў па акадэмічным веславанні. Але ў выніку яна заняла 5-е месца.
Пасля выступу Кацярына патлумачыла, што напоўніцу выступіць ёй перашкодзіла атрыманая ў красавіку траўма.

Залаты медаль заваявала Міраслава Кнапкава з Чэхіі, срэбраны — Фі Удбі Эрыксэн з Даніі, бронзавы медаль — Кім Кроу з Аўстраліі.

Для 40-гадовай Кацярыны Карстэн гэта ўжо 6-я па ліку Алімпіяда, пры чым на ўсіх яна ўздымалася на п’едэстал гонару.

У Атланце-1996 і Сіднэі-2000 яна заваявала золата, у Афінах-2004 стала сярэбраным прызёрам, а ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008 была бронзавым прызёрам.

Такім чынам, на сёння мы маем шэсць медалёў: 1 залаты, 2 срэбраных і тры бронзавыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?