Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйшлі фінал алімпійскага турніру сярод змешаных пар. Яны перамаглі амерыканскую пару Лізу Рэйманд і Майка Браяна (3:6, 6:4, 10:7).

Для беларускай пары гэта быў другі паядынак за дзень. Перад гэтым яны перамаглі індыйскі тандэм. Для Азаранкі гэта быў трэці выхад на корт. Сёння яна выйграла бронзавы медаль, атрымаўшы перамогу над Марыяй Кірыленкай з Расіі (14-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 6:3; 6:4.

У фінале Мірны і Азаранка сустрэнуцца з гаспадарамі Гульняў Лаурай Робсан і Эндзі Марэем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?