Днём 6 жніўня праз тэрыторыю Беларусі ў Расію здзейсніла пералёт пілатажнай групы Войска Польскага ў складзе шасці знішчальнікаў. Баявыя самалёты, як паведамляюць відавочцы, праляцелі фактычна над цэнтрам Менска. Затым іх бачылі яшчэ і на паўднёвай ўскраіне сталіцы.
Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, група польскіх знішчальнікаў ляцела ў РФ на святкаванне Дня ВПС, якое пройдзе 12 жніўня. На аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён), дзе знаходзіцца 50-я змешаная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі, самалёты дазапраўляліся. Менавіта гэтым тлумачыцца з'яўленне знішчальнікаў над Мінскам другі раз.