Моманты трэніровак
Моманты трэніровак
Махамед Ахмед Фарыс дае інтэрв’ю праграме «Час». Праваруч стаіць яго дублёр. За спіной у іх трэніровачны макет спускальнага касмічнага апарата.
«Прачытаў навіну «Першы сірыйскі касманаўт далучыўся да апазыцыі» і рука пацягнулася да майго дзембельскага альбома,— піша даўні чытач «Нашай Нівы» Андрэй Аляхновіч. — Так і ёсць! Гэта ж ён — Махамед Ахмед Фарыс у нас на караблі праходзіць разам са сваім дублёрам і савецкімі касманаўтамі трэніроўкі на прывадненне».
Звычайна касманаўты прызямляліся на Байкануры, але ж маглі (у некаторых выпадках) і прывадняцца. Вось на такі выпадак экіпажы праходзілі адпаведныя трэніроўкі,тлумачыць чытач.
Гэта было летам 1988 года на Чорным моры, ля Феадосіі, дзе спадар Аляхновіч у той час праходзіў тэрміновую вайсковую службу на караблі «Ямал».