Міністэрства эканомікі перагледзела гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, што аказваюцца фізічным і юрыдычным асобам. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомік №63 ад 27 ліпеня 2012 года.

Большасць тарыфаў падаражэюць на 20%. Павышэнне чакае яшчэ і абанентаў, пераведзеных на пагадзінную аплату размоваў. Для іх абаненцкая плата за асноўны тэлефон, уключаны ў асобную абаненцкую лінію, дасягне 5 520 рублёў. Для ўладальнікаў тэлефонаў, уключаных па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і якія маюць розныя нумары, штомесячная плата складзе 4 500. Кошт хвіліны размовы будзе павышана да 18 рублёў.

Для абанентаў, не пераведзеных на пагадзінную сістэму аплаты, штомесячная плата вырасце за асноўны тэлефон індывідуальнага карыстання да 7 920 рублёў, за асноўны тэлефон калектыўнага карыстання - да Br12 000. Плата за асноўныя, уключаныя па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і маючыя розныя нумары, тэлефоны індывідуальнага і калектыўнага карыстання складзе 6 000 рублёў.

Кошт хвіліны размовы па таксафоне вырасце да 48 рублёў. Тарыфы за карыстанне радыёкропкай узнімуцца да 1 200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?