Лагатып уяўляе сабой дзве стылізаваныя літары «С», упісаныя ў чырвоны квадрат. Бакавую і цэнтральную літару раздзяляе чырвоная паласа. Цэнтральная літара стылізавана пад птушку — белага голуба, які сімвалізуе імкненне да дасканаласці і шчасця, з’яўляецца сімвалам міру, любові і надзеі. Чырвоны квадрат сімвалізуе дасканаласць і стабільнасць.

«Чамусьці ўсе ваенныя ўбачылі ў новай эмблеме жаночыя грудзі, пачынаючы ад генерала Фралова да прапаршчыкаў, — усміхаецца намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў. — Ну, гэта, думаю, нармальна. Хіба гэта дрэнна?»

«Пачынаючы працу над эмблемай партыі, — сказаў Ухналёў БелаПАН, — мы першапачаткова вырашылі, што яе выбар не павінен быць рашэннем кіраўніцтва партыі і нават выключна членаў партыі». Паводле яго слоў, была зроблена стаўка на прафесіяналаў — у спецыяльную камісію ўвайшлі мастакі, дызайнеры, журналісты, геральдысты. «Яны і прапанавалі эмблему, якая па-рознаму асацыюецца ў кожнага чалавека, — тлумачыць намеснік старшыні партыі. — У мяне, напрыклад, перш за ўсе, з птушкай, якая імкнецца да палёту, у кагосьці — з парасткам, у кагосьці — з нечым яшчэ. Самае галоўнае, каб гэта было запамінальным, пазнавальным».

Ухналёў не стаў абнародаваць імёны членаў журы. «Гэта вельмі кампетэнтныя людзі, не хачу называць прозвішчы, усё-такі мы партыя апазіцыйная. Скажу толькі, што аўтар лагатыпу — член не „Справядлівага свету“, а адной з правых партый», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?