Беларускія верталёты Мі-8, якія знаходзяцца на баявым дзяжурстве, сталі аснашчаць стралковымі кулямётамі для знішчэння цэляў малых памераў і нізкалятаючых цэляў.

Сюжэт пра першыя трэніроўкі паветраных стралкоў, якімі сталі бартавыя тэхнікі, паказала беларускае тэлебачанне ў праграме «Арсенал».

«Экіпаж верталёта здольны выканаць задачы па пошуку і знішчэнні малапамерных і нізкалятучых цэляў. Для гэтага неабходна на борце верталёта Мі-8 мець паветранага стралка», — сказаў у тэлеэфіры начальнік штаба — першы намеснік начальніка авіяцыі Беларусі Георгій Кудраўцаў.

«Калі верталёт знаходзіцца ў паветры, чалавек стаіць перад адчыненымі дзвярыма і павінен знайсці цэль, яе апазнаць і толькі пасля гэтага пачаць стральбу — для гэтага пэўны маральна-псіхалагічны стан павінна быць, па-другое — практычныя навыкі выканання ўстаноўкі, прыцэльвання і ўсяго астатняга» , — растлумачыў неабходнасць трэніровак Г. Кудраўцаў.

Аўтар сюжэту паведаміў, што цяпер транспартна-баявыя верталёты Мі-8, абсталяваныя шкворневымі прыладамі («кулямётныя гнёзды»), на кожным верталёце ўстаноўлена па шэсць такіх гнёздаў.

Курс спецпадрыхтоўкі праходзяць бартавыя тэхнікі з 181-й баявой верталётнай і 50-й змешанай авіябазаў, паведамляе Інтэрфакс.

***

Нагадаем, што раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкаматорны самалёт на нізкай вышыні здзейсніў незаўважаны палёт з аэрадрома Пачунай у Літве да Мінска, раскідаўшы ў ваколіцах Івянца і на заходніх ускраінах беларускай сталіцы сотні плюшавых мядзведзікаў з заклікамі ў падтрымку свабоды словы. Па гэтай справе затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ фатограф Антон Сурапін (13 ліпеня), які першым размясціў на сваім сайце bnp.by фатаграфіі скінутых мядзведзікаў, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў (6 ліпеня), які здаваў арганізатарам дэсанту ў Мінску кватэру. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ім прад'яўлена абвінавачванне ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжу, што караецца тэрмінам да 7 гадоў.

Беларускія ўлады доўга адмаўлялі факт палёту шведскага самалёту. Мінабароны сцвярджала, што відэа палёту — фоташоп, але 26 ліпеня Лукашэнка прызнаў факт палёту, а ў мінулы аўторак адправіў у адстаўку кіраўніка Дзржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага і кіраўніка СПА Дзмітрыя Пахмелкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0