Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт прызнаўся, што марыць калі-небудзь згуляць за англійскі футбольны клуб «Манчэстар Юнайтэд».
Пра гэта чэмпіён Лондана-2012 у бегу на 100 метраў распавёў, адказваючы на пытанне пра далейшыя планы.
«Людзі думаюць, што я жартую. Але калі сэр Алекс Фергюсан патэлефанаваў бы мне і сказаў: «Ок, давай паспрабуем, прыязджай і мы цябе прагледзім», я б проста не змог сказаць «не»!»,
-- цытуе The Sun уладальніка сусветных рэкордаў у бегу на 100 і 200 метраў.

«Я не прыняў бы выклік, калі б не думаў, што досыць добра пачуваюся. У мяне ёсць досвед, -- дадаў ямайскі спрынтар.

-- Так, я быў ​​бы самым хуткім гульцом у камандзе, аднак я магу не толькі бегаць, але і гуляць.
Прызнацца, хацеў бы паглядзець, што магу на полі. Думаю, я мог бы асіставаць Руні".
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?