Забіты -- грузінскі экс-дэпутат Бонда Шалікіяні. Ён быў адной з уплывовых асоб Грузіі перыяду да «рэвалюцыі ружаў». Разам з ім загінуў і мужчына, які яго суправаджаў. Шалікіяні лічыўся найбольш уплывовай асобай у Імерэці, піша Радыё Свабода

Ён кантраляваў бізнэс нафтапрадуктаў і валодаў тэлекампаніяй «Кутаісі».

Ён не раз абвінавачваўся рознымі палітычнымі сіламі, у тым ліку экс-губернатарам Імерэці, у сувязях з крымінальным сьетам.

У сакавіку 2004 мажарытарны дэпутат ад Ткібулі Бонда Шалікіяні быў затрыманы грузінскімі праваахоўнікамі падчас спецаперацыі. Паводле дадзеных паліцыі, падчас ператрусу ў яго хаце была выяўлена агнястрэльная зброя розных відаў. Адмысловай аперацыяй кіраваў тагачасны генпракурор Іраклі Акруашвілі, пазней — міністар абароны, які пасля канфлікту з кіраўніцтвам краіны перайшоў у апазіцыю.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў СК, злачынства было ўчынена ноччу 7 жніўня.

У двары жылога дома № 31 па вуліцы Кузьмы Чорнага прыблізна ў 1.10 у пацярпелага некалькі разоў выстралілі, у тым ліку ў галаву, з агнястрэльнай зброі,
-- паведамляе БелаПАН

Следства мяркуе, што ва ўчыненні забойства ўдзельнічала некалькі чалавек. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версіі злачынства. Адна з асноўных — заказное забойства, звязанае з крымінальнымі разборкамі.

«Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Як паведамілі агенцтву на ўмовах ананімнасці крыніцы ў праваахоўных органах,

«забіты, паводле папярэдняй інфармацыі, з’яўляецца крымінальным аўтарытэтам адной з былых савецкіх рэспублік. Забойства з’явілася вынікам крымінальных разборак прадстаўнікоў злачынных груповак дзвюх замежных дзяржаў».

Для расследавання акалічнасцяў забойства і ўстанаўлення вінаватых створана следчая група з дасведчаных следчых і крыміналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0