Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да спецыяліста адной са страхавых кампаній Гродна.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці, пры афармленні страхавых полісаў для выезду транспартных сродкаў у краіны Еўрасаюза страхоўшчык брала з кліентаў па 50 еўра, але ў справаздачных дакументах пазначала іншую краіну выезду — Украіну, выязны страхавы ўзнос у якую складае 10 еўра, а розніцу прысвойвала. Толькі за некалькі апошніх месяцаў даход ад ценявой дзейнасці падазронай перавысіў 7 мільёнаў рублёў.

Для даследавання акалічнасцяў крымінальнай справы следства сумесна з органамі ўнутраных спраў правярае фінансавыя дакументы, аформленыя падазронай, для вызначэння аб’ёму нанесенага ёю ўрону з мэтай яго наступнага пакрыцця і давання канчатковай прававой ацэнкі дзеянням страхоўшчыка.

Крымінальная справа распачата на падставе матэрыялаў праверкі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?