Яшчэ ўчора экс-міністар замежных спраў заклікаў да ініцыятывы грамадcкасць.

Унікальнае выданне, паводле Краўчанкі, знаходзіцца ў аднаго з мінскіх мільянераў і можа каштаваць ад 200 да 500 тысяч даляраў.

Сёння Пятро Краўчанка нечакана прызнаўся, што ўчорашні заклік больш неактуальны: «Справа ў тым, што сітуацыя памянялася. Дзяржава, быццам бы, ужо знайшла грошы. Хутчэй за ўсё самаарганізацыя грамадства ўжо непатрэбная. Заўтра ў «Комсомольской правде» будзе інфармацыя на гэты конт.

Распавядаць падрабязнасці Пятро Краўчанка адмовіўся.

***

«Малую падарожную кніжыцу» Францішак Скарына выдаў у Вільні ў 1522 г. для тых, хто па роду сваёй дзейнасці шмат часу праводзіў у дарозе. Яна ўключае «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік са «Святцамі» і «Пасхаліяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?