Паркi Мiнска адкрыюць свой сезон на 16 дзён раней, чым звычайна, — 14 красавiка. Аб гэтым паведамiў галоўны iнжынер унiтарнага прадпрыемства «Гарадскiя паркi Мiнскзелянбуда» Анатоль Яцкевiч.

Паводле яго слоў, у сувязi са спрыяльнымi ўмовамi Мiнгарвыканкам даў дазвол на раскансервацыю атракцыёнаў УП «Гарадскiя паркi Мiнскзелянбуда». Суразмоўца расказаў, што 14 красавiка першых наведвальнiкаў прымуць два сталiчныя паркi — Цэнтральны дзiцячы парк iмя Горкага i Парк культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў. Астатнiя паркi горада пачнуць працаваць, як i заўсёды, 1 мая. У цяперашнi час у Мiнску завяршаецца раскансервацыя атракцыёнаў. У мiжсезонны перыяд спецыяльная камiсiя праводзiла агляд усiх металаканструкцый, грузавыя выпрабаваннi i электрафiзiчныя вымярэннi. Пры неабходнасцi праводзiлася замена зношаных дэталяў, вузлоў i механiзмаў. Да новага сезона па прычыне непрыгоднасцi да эксплуатацыi не дэманцiравана нi аднаго атракцыёна, адзначыў Анатоль Яцкевiч. У цяперашнi час у трох парках (Горкага, Чалюскiнцаў i 50-годдзя Кастрычнiка) эксплуатуецца 37 атракцыёнаў, якiя належаць УП «Гарадскiя паркi Мiнскзелянбуда». У новым сезоне, як расказаў спецыялiст, для дзяцей у парку Чалюскiнцаў будуць устаноўлены два новыя атракцыёны — дзiцячы цягнiк i сучасны аўтадром.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?