Тут быў «Лондан».

Тут быў «Лондан».

Надпіс London на аўтобусе справа захаваўся. Як і назва на ўваходзе ў кавярню. А злева ўнізе — замаляваны.

Надпіс London на аўтобусе справа захаваўся. Як і назва на ўваходзе ў кавярню. А злева ўнізе — замаляваны.

Уласнік мінскай кавярні «Лондан» зафарбаваў назву ўстановы на агароджы летняга павільёна. Гэта справакавала хвалю чутак: у інтэрнэце пачалі пісаць пра візіт у кавярню супрацоўнікаў КДБ, якія нібыта настойліва параілі зафарбаваць назву. Некалькі інтэрнэт-рэсурсаў расцанілі гэта, як наступствы неакрэдытацыі Лукашэнкі на Алімпіядзе.

Арт-дырэктар «Лондана» Юрый Вінаградаў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што ніякіх візітаў з Камітэту да іх не было. Ён патлумачыў, што назву кавярні зафарбавалі зусім па іншых прычынах. Паводле пастановы Мінгарвыканкама, назвы кавярняў і рэстаранаў на вонкавых фасадах трэба рэгістраваць, гэта платная працэдура. Маўляў, зафарбаваныя надпісы не былі зарэгістраваныя, а ў наступным годзе кавярня ўвогуле плануе змяніць афармленне.

Што магло справакаваць ажыятаж вакол «Лондана»? Магчыма, жарт у сацыяльных сетках. Неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра неакрэдытацыю Лукашэнкі, у фэйсбуку схахмілі, што ў адказ на гэта ў Мінску зачыняць кавярню «Лондан». Некаторыя ў тую «качку» вераць дагэтуль. А тут яшчэ і шыльду зафарбавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?