Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога педагога-псіхолага адной з мінскіх школ, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту), ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх), ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, ахвярамі 22-гадовага абвінавачанага сталі больш як 10 падлеткаў. І, магчыма, гэта не канчатковы спіс. Пры гэтым геаграфія яго "дзейнасці" распаўсюджвалася не толькі на Мінск, але і на іншыя гарады краіны.

Педагог быў затрыманы 3 лютага 2012 года.

Устаноўлена, што на працягу 2008 года — лютага 2012 года абвінавачаны ўчыняў акты педэрастыі і іншыя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх і непаўналетніх асоб мужчынскага полу, а таксама дэманстраваў ім відэастужкі парнаграфічнага зместу. Са сваімі ахвярамі ён знаёміўся на дзіцячых пляцоўках, стадыёнах.

У шэрагу выпадкаў абвінавачваны знаёміўся з бацькамі пацярпелых, фарміруючы лжывае ўяўленне пра тое, што ставіцца да іх дзіцяці як старэйшы сябар, што разбіраецца ў дзіцячай псіхалогіі.

Падчас следства было праведзена больш як 100 допытаў, атрыманы заключэнні псіхолага-псіхіятрычных і сексалагічных комплексных, а таксама крыміналістычных экспертыз.

Сваю віну ва ўчыненні злачынстваў абвінавачваны не прызнае.

У дачыненні да яго ўжыта мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Матэрыялы крымінальнай справы перададзены ў Генеральную пракуратуру для вырашэння пытання пра накіраванне іх у суд.

З мэтай ліквідацыі прычын і ўмоў ўчынення гэтага злачынства Следчым камітэтам падрыхтавана пастанова ў Міністэрства адукацыі з указаннем пэўных мер, неабходных для недапушчэння ўчынення падобных злачынстваў. У прыватнасці, прапануецца ўнесці змяненні ў дзейны парадак і ўмовы падбору кваліфікаваных кадраў ва ўстановы адукацыі і прызначэння іх на пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?