Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 9—14°С, на тарфяніках плюс 6—8°С, днём плюс 18—25°С.

У Мінску 9 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 21—23°С.

10 жніўня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны па паўночным захадзе месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 15—22°С, па Гомельскай вобласці да плюс 24°С.

11 жніўня па краіне таксама чакаецца воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі часам дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночнай чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С,

днём плюс 14—21°С, па Гомельскай вобласці да плюс 23°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?