Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Кіраўнік урада нагадаў аб тым, што ў Беларусі нядаўна зацверджана праграма развіцця прамысловага комплексу на перыяд да 2020 года.
«Інвестыцыі ў мадэрнізацыю гэтага сектара ў цэлым складуць больш за $70 млрд.», — заявіў ён.
Прэм’ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць уваходжання беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у склад вядучых сусветных кампаній. «Інакш няма сур’ёзных перспектыў у нашага станкабудавання, электратэхнічнай і электроннай прамысловасці і шэрага іншых галін, — сказаў ён. — Трэба пераходзіць ад слоў да справы, рэальна інтэгравацца ў транснацыянальныя карпарацыі, станавіцца іх партнёрамі і зладжана працаваць, як працуе ўвесь свет».
Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што Лукашэнка даў даручэнне на працягу месяца па кожнай арганізацыі распрацаваць планы выхаду на $60 тыс. на аднаго працуючага.
«Таму пад кіраўніцтвам прэм’
ер-міністраў, міністраў, губернатараў неабходна будзе ажыццяўляць гэту работу і выйсці на канкрэтныя прапановы аж да канкрэтных прадпрыемстваў», — рэзюмаваў прэм’
ер-міністр.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ