Прыйдзецца дастаць зімовую вопратку, аўтамабілістам трэба быць пільнымі на дарогах.
Калі сынопітыкі не памыляюцца, дык у ноч зь серады на чацьвер пахаладаньне дойдзе да цэнтру Беларусі. Тэмпэратурны слупок апусьціцца да мінус пяці-шасьці градусаў. У цэнтрах гарадоў будзе цяплей, аднак таксама марозна — мінус два-тры. Тым ня менш, зіма ня вернецца. Удзень тэмпэратуры застануцца плюсавыя, а пад уік-энд ізноў крышку сьцяплее.