У лёсаванні раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў УЕФА возьмуць удзел 20 клубаў.

Дзесяць з іх ідуць па шляху чэмпіёнаў, яшчэ 10 — па шляху прадстаўнікоў ліг. Пераможцы па суме дзвюх сустрэч далучацца да 22 камандаў, якія атрымалі пуцёўкі ў групавы этап наўпрост.

Сапернікамі БАТЭ могуць стаць: славенскі «Марыбор», шведскі «Хельсінборг», ізраільскі «Іроні» (Кір'ят-Шмона), румынскі ЧФР, а таксама кіпрскі АЕЛ.

Нагадаем, што лёсаванне адбудзецца ў Ньёне 10 жніўня (пятніца). Пачатак а 13:00 па беларускім часе.

БАТЭ у 2-м кваліфікацыйным раўндзе выбіў македонскі «Вардар» (3:2, 0:0), у 3-м кваліфікацыйным раўндзе венгерскі «Дэбрэцэн» — 1:1, 2:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?