Хутчэй за ўсё, будзе вырашэна адклікаць з Мінска амбасадараў усіх краін Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе выданне ЕС EUobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Брусэлі. Гэтак Еўрасаюз адкажа на высылку з Беларусі шведскіх дыпламатаў.

Еўрапейскі дыпламат дадаў, што, хоць мяч цяпер на баку Швецыі, усе краіны ЕС хочуць выказаць салідарнасць з ёй.

Нагадаем, што сёлета Еўрасаюз ужо адклікаў усіх амбасадараў — на знак салідарнасці з высланымі пасламі Еўрасаюза і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?