10 жніўня ў 18.30 у грэка-каталіцкай парафіі Святога Язэпа (Мінск, вул.Арджанікідзэ, 6) адбудзецца паніхіда па Сержуку Вітушку.
Сяржук Вітушка памёр у віленскай лякарні ўранку 2 ліпеня. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР. За два тыдні да смерці ў яго здарыўся інфаркт. Апошнія дні ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі. Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу.
Пахаваны Сяржук Вітушка, паводле тэстаменту, быў у родавай вёсцы Рагава пад Заслаўем.