Украінская кампартыя прапануе абмеркаваць на ўсенародным рэферэндуме галоўныя дзяржаўныя сімвалы Украіны - герб і гімн.

Пра гэта заявіў лідэр КПУ Пётр Сіманенка на прэс-канферэнцыі ў Харкаве, паведамляе прэс-служба партыі. Паводле яго слоў, толькі рэферэндум можа пакласці канец дваццацігадовым спрэчках адносна герба і гімна Украіны.

На асабістую думку Сіманенкі, дзяржава не можа існаваць пад знакам "з якім сустракалі Гітлера ў час вайны і пад якім забівалі нявінных людзей". У той самы час, лідэр Кампартыі адзначыў, што толькі народ мае права вырашаць гэтае пытанне, піша "Українська правда".

Нагадаем, некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб наданні расейскай мове статусу рэгіянальнай у 13 з 27 абласцях дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?