З 664 прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных палітычных партый, вылучаных ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, у іх склад быў уключаны 61, ці каля 10%.
Як паведаміў журналістам 9 жніўня сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у склад участковых камісій было ўключана 39 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (вылучана — 216), 12 — Партыі БНФ (158), па пяць — Беларускай
Акрамя таго, у склад участковых камісій не трапіў ніводзін з 20 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя».
У той жа час з 845 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі ў склад участковых камісій уключылі 635 чалавек, з 832 прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 704, з 609 прадстаўнікоў Беларускай
Лазавік ведае, што «некаторыя кіраўнікі палітычных партый гавораць, што яны вылучаюць у склад участковых камісій шмат прадстаўнікоў, але большасць іх кандыдатур адхіляюць». Ён адзначыў, што «аналіз якаснага складу кандыдатур ад апазіцыйных партый у склад участковых камісій выклікае толькі шкадаванне». У якасці прыкладу сакратар ЦВК прывёў сітуацыю па вылучэнні прадстаўнікоў АГП у склад участковых камісій у