У Гродне, на тэрыторыі бальніцы хуткай дапамогі, пакуль яшчэ невядомы, але вельмі шчаслівы малады бацька пакінуў на сценах вялізныя надпісы.

Як паведамляе блог Гродна s13, быў выкліканы ўчастковы міліцыянт, які склаў пратакол (відаць, па факце "псаванне маёмасці"). Надпісы -- даўжынёй 43 і 10 метраў. Як адзначаюць у каментарах,

ніводнае акно радзільнага дома не выходзіць на той бок.
Магчыма, шчаслівец збіраецца паказаць гэтыя надпісы маці свайго дзіцяці пасля выпіскі, жартуюць чытачы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0