Супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці і Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС 8 жніўня пры атрыманні 2500 даляраў ЗША затрымалі афіцэра аднаго з РАУС Брэста.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Міхаіл Шаркоўскі, устаноўлена, што

гэты супрацоўнік міліцыі падбухторваў 30-гадовага непрацуючага жыхара Брэста даць хабар у суме 12000 долараў ЗША службовым асобам праваахоўных органаў за вырашэнне пытання аб непрыцягненні таго да крымінальнай адказнасці.

Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата справа па ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да дачы хабару) і ч. 4 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.

"У цяперашні час праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага, - дапоўніў Шаркоўскі. - Падазраваны заключаны пад варту і знаходзіцца ў СІЗА УКДБ па Брэсцкай вобласці".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?