Праваабрончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала вязнем сумлення фатографа Антона Сурапіна.
Чаму не быў прызнаны вязнем сумлення рыэлтар Сяргей Башарымаў? Вось што адказала прадстаўніца «Міжнароднай амністыі» Хізэр Макгіл:

«Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін — мы патрабуем вызвалення абодвух. Аднак

вязнем сумлення лічыцца той, каго пасадзілі за выказванне поглядаў ці выкарыстанне сваіх правоў.
Факт разьмяшчэння здымкаў на вебсайце — гэта выкарыстанне свабоды выказвання. Таму Сурапін — вязень сумлення,
Башарымаў проста рабіў сваю працу як рыэлтар. Яго праца не мела дачынення да свабоды выказвання.
У любым разе мы патрабуем вызваленьня абодвух. Абвінавачанні, якія яму выстаўленыя, абсурдныя і не маюць сувязі з тым, што ён зрабіў, таму мы патрабуем яго вызвалення таксама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?