ФК «Гомель» выбыў з кваліфікацыі Лігі Еўропы. У матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду 9 жніўня ён прайграў на выездзе «Ліверпулю» — 0:3 (Барыні, 21, Джэрард, 42, Джонсан, 72).

Тыдзень таму «Ліверпуль» выйграў у Гомелі з лікам 1:0.

У пятніцу, 10 жніўня, нагадаем, пройдзе лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Супернікам БАТЭ можа стаць адзін з наступных клубаў: славенскі «Марыбор», шведскі «Хельсінборг», ізраільскі «Іроні» (Кір’ят-Шмона), румынскі ЧФР, а таксама кіпрскі АЕЛ.

Лёсаванне адбудзецца а 13:00 па беларускім часе.

Калі БАТЭ пераможа, то трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, калі прайграе — у групавы турнір Лігі Еўропы. У групавых турнірах ЛЧ і ЛЕ БАТЭ без перапынку выступае ад восені 2008 г. Зараз для БАТЭ пойдзе ўжо пяты сезон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0