Генеральны сакратар Савета Еўропы (СЕ) Турб’ерн Ягланд заклікаў улады Беларусі перагледзець рашэнне аб закрыцці пасольства Швецыі і вярнуцца да дыялогу.
— цытуе Ягланда«Рашэнне прэзідэнта Лукашэнкі аб высылцы шведскага пасла з Беларусі за яго падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў краіне ніяк не садзейнічае спыненню ізаляцыі Беларусі ад астатняй часткі Еўропы»,
Наступнае рашэнне Мінска спыніць «дзейнасць шведскіх дыпламатаў у Беларусі толькі нанясе ўрон беларускім людзям, асабліва студэнтам і бізнесменам, чые кантакты з еўрапейскімі калегамі абцяжарацца», заявіў генсакратар Савета Еўропы.
— сказаў Ягланд. — Нішто не павінна перашкаджаць супрацоўніцтву на ўсім нашым кантыненце і паміж усімі еўрапейцамі. Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець сваё рашэнне і вярнуцца на шлях дыялогу».«Гэтая сітуацыя, на жаль, дэманструе, што беларускія ўлады працягваюць з непавагай ставіцца да базавых дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека,
Пры гэтым генеральны сакратар СЕ падкрэсліў, што Савет Еўропы, як «захавальнік дэмакратыі і правоў чалавека, прадоўжыць рабіць усё магчымае для прасоўвання правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і павышэння дасведчанасці беларускіх людзей аб еўрапейскіх каштоўнасцях».
На мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.
8 жніўня МЗС Беларусі аб’явіла аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.