Меркаванні2424

Плошча-2010 трапіла ў школьны падручнік

На «Дапрызыўнай падрыхтоўцы» вывучаюць «азвярэлыя твары падвыпіўшых малойцаў».

Да пачатку навучальнага года выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» перавыдала падручнік «Дапрызыўная падрыхтоўка» для 10—11 класаў. Аўтар — палкоўнік у адстаўцы Вячаслаў Варламаў. Адмыслова для перавыдання быў дапісаны параграф «Супрацьдзеянне інфармацыйна-псіхалагічнай агрэсіі», у якім аўтар інтэрпрэтуе падзеі 19 снежня 2010-га.

«Пацярпеўшы поўнае паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня, некаторыя экс-кандыдаты ў прэзідэнты паспрабавалі захапіць уладу гвалтоўна.
Змова з дапамогай замежных спецслужб і пры фінансавай падтрымцы некаторых заходніх структур рыхтавалася загадзя. Толькі зачыніліся выбарчыя ўчасткі, як інтэрнэт-сайт «Хартыя-97» паспяшаўся паведаміць карыстальнікам узрушаючую вестку пра тое, што адзін з кандыдатаў у прэзідэнты заявіў пра падзенне «рэжыму Лукашэнкі» і абвясціў пра стварэнне «ўрада народнага выратавання». А ў гэты час «баевікі» грамілі дзверы і шыбы Дома ўрада».

А далей Варламаў канстатуе, што «контрпрапаганда, якую праводзяць у Рэспубліцы Беларусь пасля правальнай змовы па звяржэнні ўлады», з’яўляецца «прыкладам актыўнага супрацьдзеяння інфармацыйнай агрэсіі».

І ў якасці ўдалага супрацьдзеяння называе паказ фільма «Плошча. Жалезам па шкле», у якім «была прадстаўленая ўся дынаміка няўдалага путчу: планаванне змовы, грошы еўрапейскіх фондаў, заклікі ісці на «плошчу», азвярэлыя твары падвыпіўшых малойцаў і біцця шкла». А таксама серыю публікацый у «Советской Белоруссии» пад загалоўкам «За кулісамі адной змовы». Тую самую, дзе за спіс «урада нацыянальнага выратавання» выдаваўся праект спіса ценявога ўрада, які задоўга да таго спрабавалі стварыць хрысціянскія дэмакраты.

Узровень аўтара і падручніка красамоўна характарызуе той факт, што ў падручніку цытуецца так званы «план Далеса па развале СССР» 1945 года.
Гэтая фальшыўка ўпершыню была апублікавана... мітрапалітам Санкт-Пецярбуржскім Іаанам у газеце «Советская Россія» 20 лютага 1993. Мітрапаліт спасылаўся на гэты план, побач з так званымі «Пратаколамі сіёнскіх мудрацоў», у доказ таго, што Захад вядзе супраць Расіі «подлую, брудную вайну».

Мала таго, што гэты дакумент быў сфабрыкаваны расійска-савецкімі шавіністамі, дык яшчэ і бяздарна.
У 1945 годзе ЦРУ яшчэ не існавала, яно было заснавана ў 1947. А Далес стаў ягоным кіраўніком у 1953. Вось табе і ўзровень «контрпрапаганды».

А вось прыклад інфармацыі пра іншы гістарычны перыяд з гэтага ж падручніка: «История доносит до нас сведения о героической обороне полочанами своей земли от племен гуннов и готов».
І тут жа, праз адзін сказ: «Веками формировалась и шаг за шагом вырабатывалась современная идеология Беларуси и модель ее социально-экономического развития».

Падручнік выйшаў з грыфам Міністэрства адукацыі Беларусі.
Адметна, што аўтар падручніка Вячаслаў Варламаў нарадзіўся ў 1933-м у Сызрані (Расія) і служыў у Савецкай Арміі.

* * *

Допризывная подготовка. Учебник для 10—11 классов учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / 3-е издание, пересмотренное и дополненное / Вячеслав Варламов. — Минск: Адукацыя і выхаванне, 2012. — 328 с.

* * *

Замест каментара

Такой белібердой трамбуюць галовы школьнікаў. Ды хай бы яшчэ лухтой. Фактычна, такія пасажы выхоўваюць варожасць да краін Еўропы і ЗША і да грамадзян Беларусі іншых поглядаў. Адначасова беларускае падмяняецца савецкім, што стварае перадумовы для знікнення беларусаў як нацыі.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць