Станцыя была пабудаваная ў 1980-я ўжо неіснуючай галандскай фірмай, якая пастаўляла рэактары таксама ў іншыя краіны.

Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі Марлен Гольцнер паінфармавала, што ўлады ў Брусэлі адразу звязаліся з усімі краінамі, якія маюць атамныя электрастанцыі. «Бельгійскія ўлады запыталіся ў краін ЕС, ці яны маюць рэактары такога тыпу. Ці можна іх праверыць і перадаць вынікі праверкі», — дадала прэс-сакратар.

Акрамя Бельгіі, такія самыя корпусы ёсць на АЭС у Нямеччыне, Галандыі і Іспаніі. Пасля выяўлення трэшчын урад Бельгіі адразу стараўся супакоіць сітуацыю і запэўніваў, што для людзей гэта не ўяўляе ніякой пагрозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?