10 жніўня спынены прыём дакументаў па пытаннях грамадзянства, афармлення грамадзянам пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, пастаноўкі на консульскі ўлік, пашпартызацыі, ЗАГС, запатрабавання дакументаў і іншых пытаннях, што патрабуюць працяглага тэрміну разгляду.

Апрача таго, паведамляе МЗС, 27 жніўня спыняецца прыём дакументаў на афармленне пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ўліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя, з 1 верасня 2012 года будзе ажыццяўляцца беларускім пасольствам Латвіі (тэл. +371 6732 25 50; факс +371 6732 53 20; е-mail: [email protected]).

1 жніўня беларускія ўлады праінфармавалі Швецыю аб непрадаўжэнні акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?