Беларусь і Расія не абмяркоўваюць сёння планы па размяшчэнню ракет сярэдняй далёкасці на беларускай тэрыторыі ў выглядзе адэкватнага адказу на размяшчэнне амерыканцамі элементаў сістэмы проціракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.

Каменціруючы змешчаную ў расійскіх СМІ так званую карту адэкватнага адказу амерыканцам, дзе абазначаны месцы размяшчэння расійскіх ракет сярэдняй далёкасці на тэрыторыі Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Я пра такія планы не ведаю, і мы іх не абмяркоўвалі». «Хутчэй за ўсё, — сказаў прэзідэнт, — гэта піяр, як звычайна бывае ў Расіі, і піяр няўдалы. Сёння трэба не піярыць на гэтых пытаннях, а спакойна садзіцца двум прэзідэнтам і прымаць рашэнні аб тым, што будзем рабіць».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «без прэзідэнта Беларусі ніхто не мае права ўвезці ў рэспубліку і звычайную ракету, а не тое што з ядзерным начынкай».

«Думаю, сітуацыя падштурхоўвае да таго, што мы з прэзідэнтам Расіі сядзем і акуратна абмяркуем гэтыя праблемы. Але пакуль такога рашэння няма», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларуская армія адказная на заходнім напрамку за бяспеку Саюзнай дзяржавы. «З нас гэту адказнасць ніхто не здымаў, і мы ў аднабаковым парадку, як гэта робіць Расія па нафце і газу, з дагавораў выходзіць не будзем. Гэта наша задача — забяспечыць бяспеку беларускага і расійскага народаў на гэтым напрамку. І мы з гэтага пункту гледжання глядзім на размяшчэнне элементаў амерыканскай сістэмы ПРА у Чэхіі і Польшчы», — дадаў беларускі лідэр.‑0‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?