11–12 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе Беларусі праходзіць выстава гладыёлусаў.
Як паведаміла загадчыца
У рамках выставы з 11.00 да 17.00 куратар калекцыі пракансультуе ўсіх ахвотных па пытаннях агратэхнікі вырошчвання, асартыменце сучасных гатункаў, а таксама аб новых тэндэнцыях у селекцыі гладыёлусаў. Сама калекцыя кветак адкрытая для наведвальнікаў з 10.00 да 19.00.
Як адзначылі ў батанічным садзе, гладыёлус уваходзіць у пяцёрку найбольш распаўсюджаных зрэзачных культур у свеце. Кветка была папулярная яшчэ ў старажытнасці: шаманы і знахары прадпісвалі кветцы магічныя ўласцівасці, згадванні аб ім сустракаюцца ў працах старажытных рымскіх мысліцеляў. Старажытнарымская легенда расказвае, што калі карані гладыёлуса павесіць на грудзях як амулеты, то яны не толькі засцерагуць ад гібелі, але і дапамогуць атрымаць перамогу ў паядынку.