Ісландская авангардная спявачка Б’ёрк заявіла пра сваю падтрымку зняволеных удзельніц расійскага
«Як музыка і як маці я хацела б выказаць сваю катэгарычную нязгоду з іх зняволеннем. На маю думку, расійскія ўлады павінны адпусціць іх да сем’яў і дзяцей», — напісала спявачка на сваім афіцыйным сайце.
«Я б хацела, каб мы з Pussy Riot праспявалі разам на сцэне адну асаблівую песню, прысвечаную справядлівасці», — дадала зорка авангарда.
Прысуд па справе траіх удзельніц калектыву, які выканаў у лютым гэтага года
У падтрымку Pussy Riot раней выступілі такія артысты як Стынг, Мадонна, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand, Pet Shop Boys, Ніна Хаген Faith No More ды многія іншыя.