Групу чыноўнікаў на выставе творчай суполкі "Пагоні", што адкрылася ўчора ў Палацы мастацтва, чакалі з самога ранку. Пайшлі чуткі, што цэнзараваць карціны апальных мастакоў прыедзе сам мэр гораду Міхаіл Паўлаў. Дэлегацыя зьявілася па абедзе, без мэра, але на чале зь міністрам культуры Матвейчуком.


У першую чаргу чыноўнікі паспрабавалі пазбавіцца ад журналістаў, аднак тыя прадэманстравалі набытыя квіткі.


Аўтар адных з самых правакацыйных карцінаў Алесь Марачкін павітаўся з усімі за руку і запрасіў пагледзець выставу. Аднак чыноўнікі досыць няветліва буркнулі штосьці накшталт "мы тут з нагоды рамонту" і за лічаныя хвіліны зьніклі.


Сярод простых наведвальнікаў найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца карціны Марачкіна. Народ ля іх зьбіраецца групамі, фатаграфуе.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?