На зборшчыка подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча Алеся Марчанку некалькі хвілін таму напалі трое невядомых.
Пікет па зборы подпісаў праходзіць ля станцыі метро «Уручча».
Алесю Марчанку разбілі галаву, зламалі стэнд і спрабавалі знішчыць подпісы, паведаміў НН намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Пазней сталі вядомыя падрабязнасці.
Трое маладзёнаў пачалі абражаць зборшчыкаў подпісаў.
Хуліганы паспрабавалі адабраць падпісныя лісты у Алеся Марчанкі. Актывіст атрымаў цялесныя пашкоджанні.У яго разбіта галава ў вобласці скроні. Пашкоджаны таксама стэнд з фотаздымкам Мілінкевіча.
Двое з нападнікаў аператыўна затрыманыя міліцыяй. Трэцяга затрымалі крыху пазней.Вядомыя прозвішчы двух нападнікаў — Гармаш і Шыдлоўскі. На выгляд ім каля 25–27 гадоў, дадае сайт руху «За свабоду».
Алесь Марчанка на пікеце ў пятніцу за спіной Мілінкевіча ў джынсавай касцюме.