Словы папулярнай песні «Баязлівец не гуляе ў хакей» дакладней за ўсё даюць уяўленне пра вобраз хакеіста, тое, якім ён павінен быць. Але нават самым мужным і адчайным хлопцам, сапраўдным мужчынам можа быць нялёгка.
Асабліва калі прозвішча ў спартсмена, як кажуць, гаворыць само за сябе.

Менавіта ў такой сітуацыі апынуўся абаронца чэлябінскага «Трактара» Канстанцін Плаксін. Можна не сумнявацца, што з дзіцячых гадоў да яго прыліпла мянушка «плакса».

А трапіць у прафесійны спорт, валодаючы такім прозвішчам — ворагу не пажадаеш. Бо заўзятарам супернікаў толькі дай нагоду паздзекавацца.

Вось і вырашыў 22-гадовы хакеіст пазбавіцца ад магчымых кпінаў, узяўшы прозвішча маці, зараз ён — Клімантаў.

«Проста ўзнікла жаданне змяніць прозвішча, — сказаў хакеіст. — З бацькам у мяне вельмі добрыя стасункі, так што ніякага падтэксту тут няма».

Раней змяніў прозвішча трэнер казахскага хакейнага клуба «Бейбарыс» Аляксандр Педзікаў, стаўшы Істоміным. Цяпер лягчэй жывецца не толькі самому трэнеру, але і яго падапечным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?