У эфіры тэлеканала АНТ Надзея Астапчук сказала, што яна ў разгубленасці і «не разумее, што адбылося». Паводле яе словаў, у канцы ліпеня яе правяралі, былі «міжнародныя пробы», і было «ўсё чыста».

Цяпер Астапчук чакае вяртання з Лондана беларускай дэлегацыі. Спадзяецца, што ёй патлумачаць сітуацыю і будзе прынятае рашэнне, што рабіць далей.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль у беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. У выніку, Астапчук мусіць здаць свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за «золата» Алімпіяды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?