Польская паліцыя затрымала чатырох футбольных фанатаў, якія 12 жніўня зладзілі бойку з прадстаўнікамі Беларускага дома ў Варшаве.

Як паведаміў судырэктар Беларускага дома Зміцер Бародка, сёння паліцыя праводзіць апытанне пацярпелых і сведак здарэння. Некалькі чалавек, паводле яго слоў, былі апытаныя яшчэ ўчора.

Судырэктар Беларускага дома мяркуе, што аператыўна знайсці тых, хто нападаў, паліцыі дапамаглі фотаздымкі, зробленыя падчас бойкі.
У той жа час ён адзначае, што беларусам пакуль не вядома, каго менавіта з футбольных фанатаў затрымала паліцыя, а пацярпелым яшчэ трэба будзе прайсці працэдуру іх апазнання.

Як паведамлялася раней, 12 жніўня ў Варшаве адбылася бойка паміж футбольнымі хуліганамі, фанатамі клуба «Легія» Варшава, і зборнай камандай па футболе ад Беларускага дома. Гэта адбылося да пачатку футбольнага турніру на Кубак Беларускага дома з удзелам камандаў тэлеканала «Белсат», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?