Месца будоўлі свінакомплекса (пазначана чырвоным).

Месца будоўлі свінакомплекса (пазначана чырвоным).

Разлікі Г.Каржанеўскага.

Разлікі Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Ліст Г.Каржанеўскага.

Вясной гэтага года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці СТАА «Данпрад» (уласнасць Юрыя Чыжа), пачало будаваць свінакомплекс агульнай плошчай 2,5 тыс. га на 110 тыс. галоў.

Будоўля закранае вёскі Даўгулеўшчына (з хутарамі), Канюшаўшчына (радзіма экс-прэм'ера Вячаслава Кебіча), Макрычаўшчына, Лайкоўшчына, Сугвазды, Пугачы (радзіма паэта Віктара Шніпа), Ласокіна, Цябуты.

У гэтых мясцінах мае хутар і лідар гурту «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі. Ён паведаміў НН, што на слуханні пойдзе і арганізуе транспарт для жыхароў навакольных вёсак. Музыка стварыў у сацыяльнай сетцы «Укантакце» адмысловую суполку «Супраць свінства». Зараз у ёй 129 чалавек.

Свінакомплекс плануецца ўзводзіць па дацкай тэхналогіі, якая прадугледжвае санітарную зону ўсяго 1 км, нягледзячы на памеры комплексу. Многія хаты ў вёсках у гэтую зону трапляюць.

Экалагічную экспертызу праекта праводзіла прыватнае прадпрыемтсва «Навукова-вытворчая фірма «Экалогія». Паводле іх заключэння,

«пры строгім вытворчым экалагічным кантролі негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе будзе нязначным».

З гэтым не пагаджаецца жыхар Валожына інжынер-гідратэхнік Георгій Каржанеўскі.

«Лепш бы на гэтым месцы ўвогуле нічога не будавалі. Гэты рэгіён лічаць жамчужынай старой Літоўскай (Налібоцкай) пушчы», кажа мужчына.

Калі ж пазбегнуць будоўлі не магчыма, то «найменшым злом» быў бы перанос свінафермы на 700-800 метраў на поўнач, далей ад ракі.

Каржанеўскі даводзіць, што

адкіды свінагадоўлі складуць не 82 тысячы кубоў, як напісана ў справаздачы «Экалогіі», а 450 тысяч кубаметраў у год (гл. фота).
У раённым упраўленні сельскай гаспадаркі, куды ён звярнуўся, на 110 тысяч свіней налічылі меншую колькасць адкідаў: 313 тысяч кубоў. Але і гэта амаль у 4 разы больш за афіцыйную лічбу.

Каб перапрацаваць такую колькасць адкідаў, валожынскі інжынер раіць выкарыстоўваць іншую сістэму ачысткі стокаў. А лепш – утрая зменшыць памеры прадпрыемства.

Свінакомплекс на 110 тысяч свіней іначай як «біялагічнай бомбай» не назавеш.

Свае парады і прапановы Каржанеўскі даслаў «Данпраду», «Экалогіі» і райвыканкаму (гл. фота). Аднак ці прыслухаюцца да іх чыноўнікі – стане вядома на слуханнях.

Месца правядзення слуханняў 31 жніўня: в.Пяршаі, Пяршайскі сельскі савет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?