У выніку ДТЗ у Мінску на вуліцы Маякоўскага пацярпелі 14 чалавек.
Як паведамілі ва Упраўленні ДАІ МУС, раніцай 4 красавіка вадзіцель аўтамабіля «МАЗ», рухаючыся заднім ходам з двара дома, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і стварыў перашкоду для маршрутнага таксі, якое рухалася па першай паласе праезнай часткі. У выніку адбылося сутыкненне. 13 чалавек атрымалі нязначныя траўмы ў выглядзе драпін і ўдараў, адзін чалавек шпіталізаваны з дыягназам «страсенне мазгоў».
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0