Карэспандэнта «Вестак» Кастуся Шыталя выклікалі 13 жніўня ў пракуратуру Глыбоцкага раёна.

Супрацоўнікаў пракуратуры зацікавіла публікацыя фэйсбук-допіса глыбоцкага апазіцыянера Яраслава Берніковіча, які прапанаваў дапамогу прыхільнікам байкоту парламенцкіх выбараў.

Берніковіч прапанаваў палітыкам, якія заклікаюць да байкоту, сканцэнтраваць свае намаганні ў Докшыцкай акрузе № 22. Ён паабяцаў даць актывістам свой офіс, доступ у інтэрнэт і паперу. «Вось такім чынам, на адной асобна ўзятай тэрыторыі можна спраўдзіць, як працуе „байкот выбараў“, які вы прапануеце», піша Берніковіч.

Копію публікацыі пракуратура атрымала па факсе з абласной пракуратуры.

Журналіст адмовіўся даваць тлумачэнні.

Пракурор Анатоль Сеўрукоў прыгразіў адміністрацыйнай адказнасцю ў выпадку, калі падобныя публікацыі будуць з’яўляцца на «Вестках». Аднак афіцыйнага папярэджання не выпісваў.

Паводле беларускага заканадаўства, удзел у выбарах з’яўляецца добраахвотнай справай. Няма ў законах і забароны заклікаць да байкоту выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?