Пра гэта паведаміў яго старшыня Арвідас Анушаўскас.

«Адказы зь ведамстваў па пытаньні палёту швэдзкага самалёта ўжо атрыманыя. Сустракаліся і з кіраўнікамі адказных ведамстваў, высьветлілі першасную інфармацыю», — сказаў Анушаўскас.

10 жніўня парлямэнтар Валянцінас Мазуроніс запатрабаваў, каб Анушаўскас як мага хутчэй склікаў паседжаньне камітэту, на якім неабходна разгледзець пытаньне парушэньня літоўска-беларускай мяжы, калі з самалёта з швэдзкімі пілётамі, як мяркуюць, скінулі на тэрыторыю Беларусі больш за 1000 плюшавых мішак, паведамляе delfi.lt.

Беларускія афіцыйныя ведамствы 8 жніўня паведамілі, што зьвярнуліся да Літвы і Швэцыі з просьбай аб аказаньні прававой дапамогі ў расьсьледаваньні магчымага парушэньня мяжы.

Міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне 9 жніўня заявіла, што Літва ня мае ніякай інфармацыі пра інцыдэнт, зьвязаны з «плюшавымі мішкамі» ў Беларусі, а просьба Менску пра аказаньне прававой дапамогі будзе разглядацца ў адпаведнасьці зь дзейнымі законамі.

Між тым, намесьнік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Альвідас Шумскас сказаў BNS, што ў дачыненьні да швэдзкіх пілётаў хочуць распачаць адміністрацыйную справу.

Афіцыйны Менск спачатку катэгарычна абвяргаў інфармацыю пра палёт швэдзкага лёгкаматорнага самалёта над тэрыторыяй Беларусі. Аднак праз 3 тыдні Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту і камандуючага войскамі ВПС і СПА. Інцыдэнт перарос у дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і Швэцыяй. МЗС Беларусі 8 жніўня заявіў, што адклікае сваіх дыпляматаў з Швэцыі, а таксама загадаў Стакгольму закрыць амбасаду Швэцыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?