Cутыкнуліся мікрааўтобус і аўтамабіль службы таксі. «Паводле папярэдніх дадзеных, гэта былі Ford Sierra і Fiat Ducato, — расказала спецыяліст па агітацыі і прапагандзе ДАІ Першамайскага раёна Марына Капковіч. — Кіроўца і пасажырка першага аўтамабіля загінулі на месцы здарэння».

— Інспектары, якія выехалі на месца здарэння, паведамляюць, што гэта было лабавое сутыкненне, — кажа Марына Капковіч. — Хто з кіроўцаў выехаў на паласу сустрэчнага руху, высвятляецца. На пасажырскім сядзенні таксі знаходзілася жанчына 1975 г.н.

Памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС пацвердзіў, што загінулі кіроўца (1966 г.н.) Ford і яго пасажырка (1975 г.н.). Мужчыну (1969 г.н.), які кіраваў Fiat, вызвалілі з дапамогай спецінструменту. Ён у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

У ДАІ звязваюць рост ДТЗ са складанымі ўмовамі надвор’я. Інспектары заклікаюць знізіць хуткасць і адмовіцца ад небяспечных манеўраў — рэзкіх перастраенняў, абгонаў, паскарэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?