За «Залаты мяч» паспрачаюцца Месі, Ін’еста і Крышціяну Раналду
Пірла і Касільяс апынуліся па-за гэтай тройкай.
Як паведамляе іспанскае выданне Marca, ужо сталі вядомыя імёны фіналістаў, прэтэндэнтаў на атрыманне «Залатога мяча».
Барацьба за прэстыжную футбольную ўзнагароду разгорнецца паміж Крышціяну Раналду, Ліянэлем Месі і Андрэсам Ін’естам. Па-за тройкай фіналістаў засталіся Андрэа Пірла, Хаві Эрнандэс і Ікер Касільяс, якія занялі чацвёртае, пятае і шостае месца адпаведна.
Дарэчы, сярод 32 кандыдатаў на атрыманне «Залатога мяча» было сем гульцоў «Рэала» і чатыры футбалісты «Барселоны».
football.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ