Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10–16°С, максімальная днём +16–22°С.

У Мінску ў сераду, 15 жніўня, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчыма навальніца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11–13°С,

максімальная днём +18–20°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 16 жніўня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10–16°С, максімальная днём +17–24°С.

17 жніўня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11–16°С, максімальная днём +18–24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?