Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс‑службе Мiнiстэрства па падатках i зборах, па стану на пачатак красавiка ў падатковыя органы краiны было пададзена 276 450 падатковых дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе за 2006 год, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — 24 588 дэкларацый, фiзiчнымi асобамi — 251 862 разлiкi.

У параўнаннi з мiнулым годам сёлета колькасць пададзеных дэкларацый павялiчылася на 53 працэнты. Найбольшая колькасць дэкларацый была прадастаўлена ў сталiцы i склала амаль 78 тысяч.

Разам з тым спецыялiсты па падатках i зборах нагадваюць, што да 15 мая 2007 года фiзiчныя асобы могуць падаць удакладненую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за 2006 год i ўнесцi любыя змяненнi ў раней пададзеную дэкларацыю без якiх‑небудзь санкцый з боку падатковых органаў пры ўмове, што ў вызначаны тэрмiн грамадзянамi будзе аплачаны падатак у поўным аб’ёме. Акрамя гэтага, грамадзяне, якiя на працягу года не цалкам скарысталiся льготамi на падатак або правам на выключэнне расходаў з даходу, якi абкладаецца, з мэтай вяртання залiшне ўтрыманых сум падаходнага падатку, могуць падаць дэкларацыю для атрымання льготы па падатку на працягу трох гадоў з часу яго аплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?