У аўторак 14 жніўня на МКАД каля аўтарынка ў Малінаўцы здарылася масавая аварыя, паведамляе Auto.onliner.by. Паводле аўтаінспектараў, пачалося з таго, што Alfa Romeo трапіла колам ў яму. Кола «стрэліла», кіроўца паспрабаваў утрымаць аўто. І ў гэты момант спадарожны аўтамабіль ўрэзаўся ў яго. Гэта справакавала ланцуговую рэакцыю. Усяго, па інфармацыі ДАІ, у аварыю трапіла 14 аўто.

Па стане на 16 гадзін афармленне аварыі працягвалася, піша Auto.onliner.by. Магчыма, у адносінах да дарожнага майстра будзе складзены пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?